Акцыя "Цяпло душы"

04.03.2024

Міжнародны жаночы дзень – пяшчотнае і прыгожае вясенняе свята, у якое мы віншуем сваіх мам, бабуль, сясцёр і сябровак. Навучэнцы 9-х класаў таксама вырашылі парадаваць сваімі падарункамі жанчын школы, якія выйшлі на заслужаны адпачынак. Прыняўшы напярэдадні свята ўдзел у акцыі "Цяпло душы", дзевяцікласнікі ў паштоўках, зробленых самаруч, выказалі самыя светлыя і цёплыя пажаданні жанчынам, якія адпрацавалі шмат гадоў у сценах роднай школы. Свае мілыя прэзенты ўдзельнікі акцыі перадалі прадстаўніку прафсаюзнага камітэта школы Оськінай В.І., якая адправіць усе віншаванні да месца прызначэння. Думаецца, што часцінкі душы падрастаючага пакалення ў святочны дзень парадуюць дарагіх школе жанчын.