На спектаклі "Трыбунал" Брэсцкага драмтэатра
18.11.202415 лістапада старшакласнікі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 23 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза П.М.Гаўрылава" пабывалі на спектаклі "Трыбунал", пастаўленым Брэсцкім драматычным тэатрам паводле аднайменнай п'есы беларускага драматурга Андрэя Макаёнка. П'еса, напісаная яшчэ ў 1969 годзе і перакладзеная на дзясяткі моў свету,
спадабалася сучасным гледачам.
Старшакласнікі падчас спектакля пазнаёміліся з жыццём звычайнай беларускай сям'і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Жонка і дзеці пастуха Цярэшкі Калабка не ведалі, што ён, выконваючы заданне партызан, стаў старастам вёскі, судзілі яго сямейным судом за здраду Радзіме. Гледачы ў зале, шчыра суперажываючы, уважліва сачылі за развіццём сюжэту і ўзнагародзілі артыстаў дружнымі апладысментамі за таленавітую ігру і атрыманыя незабыўныя ўражанні.