Школьная субота 9 лістапада
11.11.2024У суботу 9 лістапада вялі размову пра здароўе духоўнае, душэўнае і цялеснае.
Для 1-х класаў быў праведзены трэнінг "Чароўныя словы".
На пытанні тэст-гульні "Які ты сябар?" адказвалі 2-я класы.
Культпаход у бібліятэку “Юнацтва” здзейснілі 3-я класы.
4-я класы гулялі ў інтэрактыўную гульню "Зямля пад белымі крыламі".
5-я класы знаёміліся са старонкамі жывой газеты "Наша здароўе - у нашых руках".
6-я класы сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны "Здаровы лад жыцця".
7-я класы правялі сваю гульню «ЗЛЖ выбірае сучасная моладзь».
8-я класы пабывалі на экскурсіі ў Свята-Уваскрэсенскім саборы.
На майстар-клас “Гатуем разам” адправіліся 9-я класы.
Кірмаш ідэй "Знойдзем альтэрнатыву цыгарэце" правялі 10-я класы.
11-я класы стваралі жывую газету "Мой родны край - мой лепшы ў свеце".
Усе разнастайныя суботнія мерапрыемствы былі займальнымі і пазнавальнымі.