Экскурсія ў Мінск
04.11.2024Навучэнцы 10-х класаў на восеньскіх канікулах здзейснілі аўтобусную экскурсію ў Мінск, дзе наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі МНС і Нацыянальную бібліятэку.
На прадстаўленых у цэнтры МНС інтэрактыўных навучальных пляцоўках юнакі і дзяўчаты разам з класнымі кіраўнікамі адпрацавалі правільныя дзеянні па папярэджанні надзвычайных сітуацый, якія, на жаль, могуць быць у нашым жыцці. Маладому пакаленню прадаставіўся яшчэ адзін шанец, які дазволіў усвядоміць каштоўнасць чалавечага жыцця, сфарміраваць культуру бяспечных паводзін у транспарце, на аўтадарозе, на аўтазаправачных станцыях, у жылым памяшканні, у месцах збору людзей.
У Нацыянальнай бібліятэцы навучэнцы пазнаёміліся з архітэктурай, мастацкім афармленнем будынку, сістэмай замовы, дастаўкі кніг і іншых дакументаў да карыстальніка. Дзесяцікласнікі наведалі музей кнігі, у якім прадстаўлена больш за 300 рэдкіх рукапісных і старадрукаваных кніжных помнікаў, убачылі арыгінальныя выданні Францыска Скарыны, падняліся ў панарамным ліфце на аглядавую пляцоўку бібліятэкі і з вышыні больш за 73 метры ўбачылі сталіцу і яе наваколле, а ў галерэі "Панарама" на фотавыставе "Ззяе Ташкент" пазнаёміліся са сталіцай Узбекістана.