Маміны карысныя рэцэпты. Кветкі для здароўя

14.10.2024

Дзесяцікласнікі сярэдняй школы № 23 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза П.М.Гаўрылава ў шосты школьны дзень вялі размову пра сучасную моду на здаровы лад жыцця, як яна мяняе не толькі людзей, але і аблічча нашых дамоў і кватэр. Старшакласнікі высвятлялі, якое дачыненне да здаровага ладу жыцця мае расліннасць - пакаёвыя кветкі ў доме і офісе, ці любыя расліны можна трымаць дома, ці дапамагаюць кветкі развіць у чалавека пэўныя здольнасці.
Дзесяцікласнікі зацікавілі сваіх равеснікаў аповедамі пра маміны кветкі, як яны ўплываюць на жыццёвы тонус і здароўе сямейнікаў, як дапамагаюць спраўляцца з іх хваробамі і дрэнным настроем.