Гадзіна праваслаўнай культуры "Святое, добрае, вечнае"

15.03.2024

14 сакавіка навучэнцы 9-х класаў сярэдняй школы № 23 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза П.М.Гаўрылава былі запрошаны ў бібліятэку "Юнацтва" імя У.Калесніка на гадзіну праваслаўнай культуры "Святое, добрае, вечнае". У чытальнай зале ўстановы перад дзевяцікласнікамі з гутаркай, прысвечанай Дню праваслаўнай кнігі, выступіў клірык Свята-Уваскрасенскага сабора дыякан Канстанцін. Святар распавёў падлеткам аб важнай ролі хрысціянскай літаратуры ў жыцці сучаснага чалавека, пагружанага ў віртуальны свет, пазнаёміў з сапраўдным фаліянтам – кнігай 1889 года, закрануў пытанні хрысціянскага стаўлення да бліжніх, паняцця граху і яго наступстваў, літасці Божай да людзей.