У свеце самацветаў

29.02.2024

Напярэдадні вясновага свята выбар падарунка для самага блізкага і роднага чалавека – справа адказная. Чым незвычайным можна здзівіць маму ў Дзень жанчын? Падказку дзевяцікласнікі сярэдняй школы № 23 імя Героя Савецкага саюза П.М.Гаўрылава знайшлі на выставе "У свеце самацветаў", на якой прадстаўлена больш за 400 відаў непаўторных па сваёй прыродзе камянёў і мінералаў. Іх магія, багацце фарбаў і адценняў, энергетычныя і гаючыя ўласцівасці натхнілі аматараў прыгажосці і эстэтыкі на выбар арыгінальных падарункаў з оніксу, малахіту, бурштыну, яшмы, гагату, чараіту, селеніту і іншых прыродных камянёў.