Сучасная прамысловасць і экалогія

12.02.2024

Барацьба за экалагічнасць - адзін з галоўных трэндаў у прамысловай індустрыі. Што робяць сучасныя прадпрыемствы, каб шкода экасістэме была мінімальнай? У гэтым пытанні разбіраліся навучэнцы 9-х класаў сярэдняй школы № 23 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза П.М.Гаўрылава на прыкладзе брэсцкага машынабудаўнічага прадпрыемства "КОМПО", якое вырабляе абсталяванне для мясаперапрацоўчых і малочных прадпрыемстваў многіх краін свету.

Супрацоўнікі "КОМПО" ў час экскурсіі паказалі школьнікам, як наладжаны на прадпрыемстве сучасны вытворчы працэс, якія матэрыялы выкарыстоўваюцца пры вырабе прамысловага абсталявання, пазнаёмілі з арганізацыяй рабочага месца сваіх калег і ўмовамі іх працы на прадпрыемстве і расказалі, ці наносяць інавацыйныя і перадавыя тэхналогіі на сучаснай вытворчасці шкоду навакольнаму асяроддзю.

Экскурсія на вядучае машынабудаўнічае прадпрыемства "КОМПО" таксама павысіла цікавасць маладога пакалення да навукі, тэхналогій і інжынерыі, дазволіла паглыбіць веды падлеткаў у геаграфіі прамысловасці і сацыяльнай сферы Беларусі, паўплываць на іх далейшую прафесійную арыентацыю.