Музеі роднага горада

07.02.2024

Трэцяга лютага навучэнцы 6-х і 9-х класаў сярэдняй школы № 23 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза П.М.Гаўрылава ў рамках шостага школьнага дня наведалі музеі роднага горада. Дзевяцікласнікі адправіліся ў музей "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" і падчас экскурсіі пазнаёміліся з творамі мастацтва і прадметамі антыкварыяту, канфіскаванымі брэсцкай мытнай службай пры спробе незаконнага вывазу культурных каштоўнасцей за мяжу. А шасцікласнікі наведалі музей гісторыі свайго горада і даведаліся пра жыццё Брэста з 1019 да 1939 года: як змянялася яго архітэктурнае аблічча і гістарычнае жыццё з XI па XIX стагоддзе, як будаваўся і развіваўся Брэст на новым месцы з сярэдзіны XIX па 30-я гг. XX стагоддзя.