Экскурсія на ЦЭЦ

26.01.2024

Дзевяцікласнікам дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 23 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза П.М.Гаўрылава" прадставілася ўнікальная магчымасць адчуць сябе сапраўднымі прамыслоўцамі і пашырыць свае веды ў галіне энергетыкі. Школьнікі акунуліся ў атмасферу працоўных будняў спецыялістаў Брэсцкай ЦЭЦ - складанага тэхналагічнага комплексу, які бесперапынна забяспечвае вытворчасць, перадачу і размеркаванне электрычнай і цеплавой энергіі.
Падлеткі даведаліся, з якога часу прадпрыемства вядзе сваю гісторыю, як пачынала работу. Школьнікі на свае вочы ўбачылі сучасную працу цеплаэлектрацэнтралі, ад работы якой залежаць камфорт і ўтульнасць у дамах брастаўчан, усвядомілі маштаб і складанасць энергетычнага абсталявання, даведаліся, дзе трэба вучыцца, каб патрапіць на працу на ЦЭЦ, якім прадметам надзяляць большую ўвагу.