Дзень дзяржаўных сімвалаў

15.05.2023

14 мая на плошчы Леніна прайшла ўрачыстая цырымонія з нагоды Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна. У знак павагі да сімвалаў сваёй краіны на святочным мерапрыемстве пабывалі навучэнцы і педагогі СШ № 23 г. Брэста. Цікавая творчая праграма і ўрачысты марш воінаў Брэсцкага гарнізона, пагранічнікаў, удзельнікаў Паста Памяці і моладзі Брэста запомніліся ўсім прадстаўнікам школы. Дзень дзяржаўных сімвалаў яшчэ раз нагадаў розным пакаленням брастаўчан пра такія каштоўнасці беларусаў, як любоў да Радзімы, самасвядомасць, незалежнасць, добрасуседства і міралюбнасць.