У Цэнтры нагляднай прафілактыкі

12.05.2023

10 мая навучэнцы 8 "А" класа былі запрошаны ў Цэнтр нагляднай прафілактыкі на базе абласнога Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на плошчу Свабоды, 8.

Спецыялісты Цэнтра ў даступнай форме нагадалі падлеткам аб небяспецы, якую ўтойваюць самыя вядомыя псіхаактыўныя рэчывы: алкаголь, тытунь, наркотыкі. Наглядная інфармацыя аб захворваннях, якія суправаджаюць алкаголіка, курца і наркамана ўсё жыццё, камп'ютарныя выявы па пераўтварэнні здаровага чалавека на хворага за некалькі гадоў сяброўства з псіхаактыўнымі рэчывамі, прымерванне акуляраў "drink and dangerous" з дакладнай перадачай бачання навакольнага свету п'яным чалавекам зрабіла на васьмікласнікаў незабыўнае ўражанне.

Таксама супрацоўнікі Цэнтра прадаставілі падлеткам больш падрабязную інфармацыю і аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне і ўжыванне псіхаактыўных рэчываў.