Час навядзення парадку ў агульным доме

22.04.2023

22 красавіка 2023 года педкалектыў СШ №23 г. Брэста далучыўся да рэспубліканскага суботніка.

Работнікі школы разам з навучэнцамі займаліся навядзеннем парадку на працоўных месцах, добраўпарадкаваннем спартыўнай пляцоўкі, прышкольнай тэрыторыі, яе азеляненнем. Сумеснымі намаганнямі быў ачышчаны ад смецця і леташняй лістоты школьны двор, акапаны дэкаратыўныя расліны, пабелены дрэвы, высаджаны ліпы і ясені, уладкаваны кветнікі, газоны.

Усяго пару гадзін добрасумленнай працы – і тэрыторыя школьнага двара змянілася, пасвяжэла, папрыгажэла.