Самы разумны

12.04.2023

У рамках тыдня мовы і літаратуры для вучняў 6-х класаў была праведзена гульня "Самы разумны". Загадзя шасцікласнікі стваралі каманды, абіралі капітанаў, прыдумвалі назвы камандам і дэвізы. Падчас інтэлектуальных спаборніцтваў вучні адгадвалі загадкі, працягвалі вершы, узгадвалі аўтараў і іх творы, адгадвалі па апісанні помнікі архітэктуры і гістарычных асоб, па малюнку - фразеалагізмы, расшыфроўвалі прыказкі і тлумачылі лексічнае значэнне слоў. Гульня завяршылася танцавальна-песенным конкурсам. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты на адзнакі па беларускай мове і літаратуры.