Фальклорныя пасядзелкi " Звычаi i традыцыi Вялiкадня"

12.04.2023

Падчас тыдня "Да вытокаў душой дакрануцца..." вучні 7-х класаў былi запрошаны на фальклорныя пасядзелкi "Звычаi i традыцыi Вялiкадня". Падчас мерапрыемства сямікласнікі пазнаёміліся з асаблiвасцямі святкавання Вербнай нядзелi, з народным абрадам сцябання асвечанай вярбой. Вялiкую цiкавасць у сямiкласнiкаў выклiкалi звычаi i традыцыi Вялiкадня. Вучні даведаліся, што рабiлi нашы продкi кожны дзень пасля Вербнiцы, з цікавасцю праслухалi аповед пра пасхальныя звычаi, пазнаёмiлiся з вiдамi пафарбаваных яек, колерамі i ўзорамі-сiмваламі на іх, з народнымі гульнямі "Бiткi", "Качанне яек з горкi на выбiткi", " На паляўнiчы спрыт". У канцы мерапрыемства на пасядзелкi завiталi валачобнiкi. Яны павiншавалi гаспадароў са святам i пажадалi iм быць здаровымi, вясёлымi i багатымi. У знак удзячнасцi гаспадары ўручылi валачобнiкам пачастункi, а гледачы ўзнагародзілі выступоўцаў гарачымі апладысментамi.