Водар беларускіх зёлак

08.04.2023

Настаўнікамі мовы і літаратуры СШ № 23 г. Брэста ў першы дзень чацвёртай чвэрці было наладжана чаяванне "Водар беларускіх зёлак". Настаўнікі-беларусы расказалі сваім калегам пра традыцыі выкарыстання чаю ў нашай краіне, прадэманстравалі прысутным зёлкі з асаблівай сілай - самыя карысныя духмяныя травы для смачнай гарбаты, прапанавалі рэцэпты гатавання лекавых напояў і ласункаў да іх. Мерапрыемства аказалася не проста займальным, але і карысным: яно дазволіла дакрануцца да нацыянальных традыцый,
прапагандавала здаровы лад жыцця. Чаяванне з духмянымі зёлкамі спрыяла стварэнню сяброўскай атмасферы і зарадзіла ўдзельнікаў станоўчымі эмоцыямі.

изображение_viber_2023-04-08_10-15-33-079

изображение_viber_2023-04-08_10-15-41-573

изображение_viber_2023-04-08_10-15-54-719