Мы памятаем…

29.03.2023

28 сакавіка навучэнцы 8-х класаў наведалі Брэсцкую крэпасць-герой. Васьмікласнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй “Абарона Усходняга форта”, размешчанай у казематах унутранага вала казармы Кобрынскага ўмацавання. З матэрыялаў экспазіцыі школьнікі даведаліся аб першых днях вайны, аб моцным супраціўленні абаронцаў крэпасці, якое ўзначаліў маёр П.М. Гаўрылаў. Напрыканцы экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з выставай  “Мы памятаем…”, прысвечанай памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.