Вялікі сакрэт у маленькім куфэрачку

28.02.2023

Ці ведалі вы, што лялька з даўніх часоў была самай вядомай і любімай цацкай у беларусаў? Яна суправаджала чалавека па жыцці ад самага нараджэння. Дзіця не толькі забаўлялася, а таксама лялькай з белым тварыкам без роту, носу, вачэй і вушэй яшчэ і аберагалася. Кранальныя і энергетычна моцныя народныя цацкі былі для нашых продкаў сімвалам надзеі, чаканняў, пераадолення цяжкасцей і веры ў добрую будучыню.

Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапамагла выязная выстава "Вялікі сакрэт у маленькім куфэрачку", прадстаўленая філіялам "Мастацкі музей". 27-28 лютага навучэнцы школы мелі магчымасць даведацца пра
гісторыю стварэння Крупянічкі, Вяснянкі, Шасціручкі, Першай Кашы, Хатніка, Берагіні, Жаданніцы і інш.. Інфармацыя пра прымяненне народных лялек, пра правілы іх стварэння, колькасць часу, затрачанага на выраб, матэрыял, з якога ўзнікала лялька, зацікавіла не толькі дзяцей, але і настаўнікаў.