На свяце ў "Вікторыі"

21.12.2022

Напярэдадні зімовых канікул і Новага года лепшыя навучэнцы нашай школы атрымалі запрашэнне ў спарткомплекс "Вікторыя" на абласное дабрачыннае навагодняе свята з удзелам старшыні аблвыканкама Юрыя Шулейкі. На такое значнае мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты патрапілі дзякуючы перамогам у прадметных алімпіядах,
удзелу ў творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.

На сустрэчу з казачнымі персанажамі школьнікі ўзялі створаныя сваімі рукамі навагоднія цацкі і імі ўпрыгожылі галоўную ёлку свята. А самім дзецям было падорана незабыўнае падарожжа ў навагоднюю казку і добры святочны настрой. Не абышлося, канечне, і без салодкага падарунка...

изображение_viber_2022-12-21_17-54-17-660_новый размер

изображение_viber_2022-12-21_17-54-23-021_новый размер

изображение_viber_2022-12-21_17-54-08-577_новый размер

изображение_viber_2022-12-21_17-54-32-657_новый размер