Сустрэча з супрацоўнікам Цэнтра "АКЦЭНТ"

08.10.2022

У чацвер, 6 кастрычніка, класнымі кіраўнікамі восьмай паралелі для навучэнцаў 7 і 8-х класаў была арганізавана сустрэча з супрацоўнікам Цэнтра дружалюбнага стаўлення да падлеткаў «АКЦЭНТ» Касцянка Н.А.

Наталля Андрэеўна расказала навучэнцам аб дзейнасці Цэнтра «АКЦЭНТ», які працуе на базе УАЗ «Брэсцкая гарадская дзіцячая паліклініка №2», медыка-псіхолага-сацыяльных паслугах, якія аказваюцца падлеткам і моладзі і прачытала лекцыю “Рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў. Палавое выхаванне".

Урач-гінеколаг забяспечыла дзяўчынак-падлеткаў граматнай і сістэматызаванай інфармацыяй аб фізіялагічных асаблівасцях жаночага арганізма, правілах захавання здароўя дзяўчынак, дзяўчат, жанчын.

Лекцыя садзейнічала фарміраванню ў дзяўчынак-падлеткаў каштоўнага стаўлення да здаровага ладу жыцця, дабрабыту і шчасця ў сям'і.