ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

24.09.2022

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, -

Нам цяпер ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце.

Наша несмяротнае жыццё.

                                            Г.Бураўкін

Мова... Родная мова... Матчына мова... Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.

Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці, ціхага журчання яе песень-калыханак. Затым у школе у кнігах за бясконцымі шарэнгамі родных слоў перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвекавая культура і гісторыя.

Выстава ў школьнай бібліятэцы

У рамках Тыдня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Прыгарніся да роднага слова”, на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на роднай мове. Тут і  народныя казкі, і кнігі беларускіх пісьменнікаў для маленькіх чытачоў. Есць яшцэ дэтэктывы, прыгодніцкія і фантастычныя раманы і аповесці беларускіх пісьменнікаў.

IMG_20220923_100435_resized_20220923_103444306_измен.размер

IMG-890ce4edfe39c1e45869ea835f84fa6e-V_измен.размер

IMG-c1cc2fd0a6c94b5f7def4ad7e8876282-V_измен.размер

тыдзень роднай мовы (2)_измен.размер

тыдзень роднай мовы (3)_измен.размер


Слаўны сын Брэстчыны

Многія навучэнцы сярэдняй школы №23 пражываюць у паўднёва-заходняй частцы горада. Таму ім вядома вуліца Калесніка. Але ці ведаюць дзеці, у гонар каго яна названа і чаму дваццаць гадоў таму і бібліятэка "Юнацтва" стала называцца па-новаму -- бібліятэкай імя У.А.Калесніка? Адказы на гэтыя пытанні атрымалі навучэнцы восьмых класаў, пабываўшы ў чытальнай зале бібліятэкі "Юнацтва". Уважліва слухалі васьмікласнікі аповед пра слаўнага сына Брэстчыны, даведаліся, кім быў гэты чалавек, як склаўся ягоны жыццёвы шлях, чаму стаў вядомым далёка за межамі краіны, чаму ў яго ж гонар заснавана і літаратурная прэмія. Зацікаўленыя школьнікі не пакінулі без увагі і выставу кніг Уладзіміра Андрэевіча.

Гэтым мерапрыемствам настаўнікі і вучні ўшанавалі памяць слаўнага брастаўчаніна Уладзіміра Калесніка, якому 17 верасня споўнілася б сто гадоў. І праз гады Уладзімір Андрэевіч звяртаецца да нас сённяшніх: «Жыві, каб помнілася твая прысутнасць у свеце».

изображение_viber_2022-09-24_08-09-36-916_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_08-09-52-554_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_08-10-41-406_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_08-11-06-012_новый размер


Пажаданні роднай мове

Для вучняў 5 "Б" класа ў межах Тыдня роднай мовы, які праходзіць у Рэспубліцы Беларусь, быў арганізаваны конкурс на лепшага чытальніка вершаў пра родную мову i конкурс вiншавальных паштовак "Пажаданнi роднай мове".
Пяцiкласнiкi з задавальненнем узялiся за гэтыя вiды работ.

У конкурсе выразнага чытання, дзе гучалі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, пераможцай стала Паляшчук Ева з вершам П.Броўкі "Калі ласка!". Пяцікласніца прадэманстравала аднакласнікам свае творчыя здольнасцi ў мастацкай перадачы настрою твора. Пры чытанні на памяць Ева паказала сваё захапленне роднай мовай, яе мiлагучнымi і цудоўнымі словамi.

Пры стварэнні вiншавальных паштовак-пажаданняў мове дзецi паказалі свае творчыя здольнасцi, фантазiю, прадэманстравалі ўменні працаваць у тэхніцы квiлiнг і выкарыстоўваць прыродны матэрыял, ствараць цудоўныя пажаданнi на роднай мове.

У паштоўках пяцікласнікі выказвалі сваю любоў і павагу да роднай мовы, жадалi, каб iх пакаленне не саромелася роднага слова, а ганарылася ім, каб наша мова часцей гучала ў паўсядзённым жыццi.

У конкурсе паштовак- пажаданняў перамаглi Вабiшчэвiч Дзмiтрый, Мурына Софiя, Сайко Дзянic, Саленiк Алiна. Дзецi атрымалi заслужаныя адзнакi i прызы.

изображение_viber_2022-09-24_08-11-47-406_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_08-11-54-943_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_08-12-08-188_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_08-12-14-876_новый размер


Інтэлектуальныя гульні ў бібліятэцы "Юнацтва"

Вучнi 5 "В" і 7 "Г" класаў наведалi бiблiятэку "Юнацтва" i прынялi ўдзел у інтэлектуальных гульнях.

Для пяцікласнікаў прапанавалася гульня "Барацьба розумаў". Пытанні былі складзены так, каб было цікава браць удзел не толькі знаўцам і эрудытам, але і проста кемлівым, неабыякавым і знаходлівым дзецям. Падчас гульні пяцікласнікі прадэманстравалі грунтоўныя веды па культуры краіны, геаграфіі, фальклоры, літаратуры. З перавагай ўсяго ў паўбалы перамагла каманда хлопцаў.

Дзве каманды сямікласнікаў, "Мовазнаўцы" i "Лiтаратуразнаўцы", спаборнічалі ў квiз-гульні "Шануйце родную мову", адгадвалі, з якога твора прачытаныя радкi, знаходзiлi лiшнiя сiнонiмы, устаўлялi прапушчаныя словы ў прыказкi, перакладалi словы з рускай мовы на беларускую, шукалi аднакаранёвыя словы i iнш. Абедзве каманды паказалі добрае веданне мовы, прадэманстравалі высокі інтэлект, таму і набралi роўную колькасць балаў.

Пяцікласнікі і сямікласнікі вынікамі гульні засталiся задаволеныя.

изображение_viber_2022-09-24_11-04-59-933_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_11-05-08-677_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_11-05-19-867_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_11-05-50-194_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_11-06-11-615_новый размер


Будзь у трэндзе!

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры №48 прайшоў паказ адзення ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе!”. Вучням было прадэманстравана народнае адзенне – яркі здабытак нацыянальнай культуры Беларусі. Беларускі касцюм і зараз не толькі добра ўпісваецца ў інтэр’ер, але і з'яўляецца модным у моладзі. Вышываныя ці тканыя арнаменты, што заўсюды прысутнічалі на манжэтах рукавоў, каўнерыку, на ворату ці падоле нашых прабабуль і прадзядуль, знайшлі сваё месца і ў сучасным адзенні. Паказ адзення даказаў, што традыцыі нашых продкаў не забыты. На сённяшні дзень наша традыцыйнае адзенне карыстаецца попытам не толькі ў жыхароў нашай краіны, але і ў замежных гасцей.

изображение_viber_2022-09-24_12-27-06-161_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_12-27-14-611_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_12-27-24-284_новый размер

изображение_viber_2022-09-24_12-27-33-039_новый размер


Выстава малюнкаў "Пад небам сінім"

У кабінетах беларускай мовы і літаратуры №34 і 48 праходзілі выставы дзіцячых малюнкаў, прымеркаваныя да Тыдня беларускай мовы. Прыняць удзел у конкурсе малюнкаў запрашаліся ўсе жадаючыя. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі вучні 5-х класаў.

Прадстаўнікі маладога пакалення праз колеры з дапамогай алоўкаў і фарбаў выказалі любоў да бацькоўскага краю і сваёй краіны. Пяцікласнікі сваімі работамі прадэманстравалі захапленне культурна-гістарычнай спадчынай продкаў, якую нашчадкі павінны зберагчы і памножыць.

изображение_viber_2022-09-24_13-06-05-811_новый размер

11_измен.размер

12_измен.размер

13_измен.размер

14_измен.размер

изображение_viber_2022-09-26_08-52-05-261_измен.размер


Звіні, спявай, роднае слова!

22 верасня вучні 6-х класаў сталі ўдзельнікамі мерапрыемства "Звіні, спявай, роднае слова!".

Вучні пазнаёміліся з відамі слоўнікаў, паходжаннем фразеалагізмаў. Цікавым быў аповед пра працу перакладчыцы Алены Пятровіч. Займальна было чуць, як філолаг работала над перакладам кнігі Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр" з англійскай мовы на беларускую. Затым падлеткі адгадвалі словы, фразеалагізмы па малюнках, састаўлялі прыказкі з частак, тлумачылі іх сэнс.

Правядзенне дадзенага мерапрыемства дазволіла шасцікласнікам не толькі праверыць свае веды па мове, але і задумацца над тым, што для кожнага з нас значыць найпрыгажэйшая ў свеце родная мова, веданне якой ёсць першачарговы абавязак кожнага беларуса.

изображение_viber_2022-09-25_13-09-50-350_новый размер

изображение_viber_2022-09-25_13-09-56-941_новый размер

Любіце і шануйце роднае слова! Размаўляйце на роднай мове!