Па малой радзіме

01.06.2022

Апошні навучальны тыдзень для 7 "А" і "Б" завяршыўся экскурсіяй па малой радзіме. Аўтобус правёз сямікласнікаў па ўсіх раёнах г.Брэста. З акна экскурсанты ўбачылі разнастайныя гарадскія месцы: раку Мухавец і набярэжную, новыя раёны, спартыўныя аб'екты, усе прамысловыя прадпрыемствы, і старажытныя могілкі, і бульвары з праспектамі, універсітэты і цэрквы.

Навучэнцы прымецілі, што Брэст - гэта не проста населены пункт з вядомай Брэсцкай крэпасцю, а ўтульны, культурна і гістарычна багаты, тысячагадовы і ў той жа час малады горад, непадобны да іншых беларускіх гарадоў. Зялёны, прыгожы. Увесь у квецені каштанаў і бэзу. З новымі прыгожымі мікрараёнамі. Са сваімі традыцыямі і героямі. Акуратны, чысты. Дагледжаны гараджанамі.