Урокі бяспекі

25.05.2022

Вельмі важна прывіваць падрастаючаму пакаленню навыкі выканання правіл пажарнай бяспекі, тым самым папярэджваць пажары з-за дзіцячага свавольства з агнём. З гэтай мэтай 18 мая ў нашу школу напярэдадні летніх канікул прыйшлі спецыяліст сектара прапаганды Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Яна Філіповіч разам са спецыялістам па грамадска-масавай рабоце Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры РДГА "БДПА" Ганнай Ляўлюх і спецыяльным карэспандэнтам часопіса "Юны выратавальнік" Ірынай Маліцкай.

Спецыялісты Брэсцкага ГАНС правялі ўрокі бяспекі з навучэнцамі пятых і сёмых класаў, у гульнёвай форме нагадалі непаўналетнім пра асноўныя меры пажарнай бяспекі ў летні час, правілы паводзін у выпадку пажару або іншай НС, расказалі аб наступствах пажараў, а таксама адказалі на ўсе пытанні дзяцей. Супрацоўнікі ГАНС г. Брэста пазнаёмілі школьнікаў з першаснымі сродкамі пажаратушэння, сродкамі індывідуальнай абароны, правялі майстар-клас па выкарыстанні вогнетушыцеля.

Карэспандэнт Ірына Маліцкая расказала навучэнцам пра цікавы і займальны часопіс «Юны выратавальнік», пазнаёміла з конкурсамі часопіса.

Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, падзякавалі гасцям за візіт і паабяцалі заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі. Пасля заканчэння мерапрыемства юным брастаўчанам была ўручана наглядная прадукцыя інфармацыйна-прафілактычнага характару.