Душа Беларусі ў яе сімвалах

16.05.2022

Свята "Душа Беларусі ў яе сімвалах", прысвечанае Дню дзяржаўнай сімволікі Беларусі і падрыхтаванае навучэнцамі сёмых класаў, звязала разам гераічнае мінулае, сучаснае жыццё краіны і яе будучыню. На мерапрыемстве 12 мая прысутнічаў і прадстаўнік Маскоўскай раёнай г. Брэста арганізацыі "Белая Русь" Клюка Таццяна Сяргееўна. У звароце да сямікласнікаў Таццяна Сяргееўна пажадала падрастаючаму пакаленню заўсёды захоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму, свой народ і родную краіну, умацоўваць высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю Бацькаўшчыну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі.

Ад рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Белая Русь" усім удзельнікам свята былі ўручаны падарункі.