Кіберпятніца ў музеі

11.04.2022

Школьнікам 23-й сярэдняй школы выпала ўнікальная магчымасць 8 красавіка прыняць удзел у новым праекце "Кібермузей" Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

На другім паверсе будынка былога гатэля «Брыстоль», пабудаванага на пачатку ХХ стагоддзя, сучаснае пакаленне дзяцей сустрэў ... робат Міроша і прапанаваў ... правесці экскурсію.

Першы ў краіне робат-гід, самастойна перамяшчаючыся, вёў па трох музейных залах наведвальнікаў і расказваў ім пра першабытных беларусаў, якія калісьці пражывалі на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці, пра жыццё Брэстчыны ў часы Сярэднявечча і Вялікага Княства Літоўскага. Міроша знаёміў не толькі з кожным экспанатам экспазіцыі, але і падтрымліваў дыялог з экскурсантамі, задаючы ім пытанні, жартаваў. Такога незвычайнага экскурсавода распрацавалі студэнты-першакурснікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Экскурсія выклікала непадробную цікавасць у навучэнцаў сярэдняга звяна і іх педагогаў.