Выхаваўчы патэнцыял адукацыйнага турызму

18.03.2022

Аб ролі і месцы адукацыйнага турызму ў вучэбна-выхаваўчым працэсе сучаснай школы вялася размова 17 сакавіка 2022 года ў ДУА "Сярэдняя школа 23 г. Брэста".

На чарговым пасяджэнні метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў Маскоўскага раёна г.Брэста прадстаўнікі школы гаварылі пра нарматыўна-прававое рэгуляванне турысцка-экскурсійнай дзейнасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, дзяліліся сваім вопытам у галіне адукацыйнага турызму, прамежкавымі вынікамі апрабацыі Дзённіка падарожніка.
Па заканчэнні мерапрыемства прысутныя былі запрошаны на майстар-клас па вырабе сувеніраў на памяць.