Cустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марынай Віктараўнай Васько

12.01.2022

12 студзеня ў нашай школе прайшла сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марынай Віктараўнай Васько па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі.

Каменціруючы новую трактоўку артыкула 15 Канстытуцыі, дзе гаворыцца, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гістарычным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Марына Віктараўна акцэнтавала ўвагу на тое, што галоўным з’яўляецца фраза “гістарычная памяць”. Галоўная задача адукацыі – перадаць маладому пакаленню правільнае разуменне гістарычных падзей.

Сустрэча пераканала прысутных, што змяненні ў Канстытуцыі арыентаваны на фарміраванне трывалага падмурка для развіцця краіны на перспектыву.

изображение_viber_2022-01-12_17-06-17-742_новый размер

изображение_viber_2022-01-12_16-27-42-742_новый размер

изображение_viber_2022-01-12_16-28-15-958_новый размер

изображение_viber_2022-01-12_16-27-32-098_новый размер