Выстава-прысвячэнне "Вечнае святло Максімавай зоркі"

10.12.2021

Вечна светлы i вечна дужы,

Вечна юны, як наша зямля.

Мы табой ганарымся — і плачам,

Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.

Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім.

У. Караткевіч. «Багдановічу»

9 снежня наша краіна адзначае 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Лёс адмерыў яму кароткі век – толькі 25 гадоў ззяла зорка яго жыцця. Аднак за гэты час ён паспеў зрабіць вельмі шмат, залатымі літарамі ўпісаўшы сваё імя ў гісторыю нашай літаратуры.

Прадстаўляем вашай ўвазе выставу-прысвячэнне "Вечнае святло Максімавай зоркі", якая праходзіць у нашай бібліятэцы. На выставе прадстаўлены кнігі і матэрыялы аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча, а таксама творы вялікага беларускага паэта.