Гутарка з прадстаўніком ВНУ
22.09.2023Курсант 3-га курса ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Капітанюк Сяргей Мікалаевіч правёў агітацыйную работу з выпускнікамі нашай школы і запрасіў іх звязаць сваё жыццё з ваеннай справай. У гутарцы з прадстаўніком ВНУ старшакласнікі даведаліся аб асаблівасцях уступнай кампаніі на ваенна-тэхнічным факультэце (ВТФ) БНТУ, дзе рыхтуюць ваенных інжынераў, аб распарадку дня курсантаў, а таксама аб галоўных перавагах такога навучання на лепшым ваенным факультэце Рэспублікі Беларусь.